Карта музея

Экспазіцыі музея

 

Экспазіцыя «Гісторыя школы» прадстаўлена ў выглядзе фотагалерэі выпускнікоў розных гадоў і педагогаў, стэндаў з фотаматэрыяламі, альбомаў, грамат, спартыўных кубкаў, дыпломаў, артыкулаў з газет.

Экспазіцыя «Гісторыя дзіцячага і моладзевага руху» адлюстроўвае атрыбуты грамадскіх арганізацый мінулага стагоддзя, газеты, часопісы, паштоўкі, школьную форму, значкі, школьныя прылады.

Экспазіцыя «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць» прысвечана вырабам дэкаратыўна-прыкладной творчасці, вырабленым навучэнцамі школы і іх бацькамі, а таксама вырабам фабрычнай вытворчасці: кераміка, шкло.

Экспазіцыя «Нумізматыка» прадстаўляе калекцыю манет, грашовых знакаў розных гістарычных эпох ад XVI да XX стагоддзяў.

Экспазіцыя «Беларуская хатка» прадстаўляе сабой  інтэр'ер сялянскай хаты XX стагоддзя. Аснову экспазіцыі складаюць сапраўдныя прадметы быту, мэбля, прылады працы, вырабы вышыўкі, прадзення і ткацтва, - тое, што сёння ўжо амаль не выкарыстоўваецца ў абыходзе беларусаў.

Экспазіцыя «Вялікая Айчынная вайна» адлюстроўвае інфармацыю аб старонках ваеннага часу на Лідчыне, ветэранах ВАв, аб памятных месцах у горадзе. Тут захоўваюцца прадметы часоў Вялікай Айчыннай вайны, дакументы (і копіі) удзельнікаў ВАв, копіі фатаздымкаў і газет, медалі, альбомы, тэматычныя тэчкі, мастацкая і публіцыстычная літаратура па тэме ВАв. Заслугоўвае ўвагі кніга «Атрад называўся «Балтыец» з сапраўдным імянным подпісам аўтара. У кнізе распавядаецца аб баявым шляху Івана Аляксандравіча Пралыгіна, імя якога носіць піянерская дружына школы і вуліца, дзе размешчана установа адукацыі.

         Экспазіцыя «Мінералы-скарбы Зямлі» дапамагае школьнікам пашырыць свой кругагляд аб горных пародах і мінералах. У склад калекцыі ўваходзяць такія экзэмпляры, як лазурыт, магнетыт, аквамарын, агат, шпат, горны крышталь, бурштын і ншыя.

         Экспазіцыя «Прадметы савецкага часу» прадстаўлена прадметамі савецкага часу, калекцыяй віншавальных паштовак 20 стагоддзя, настольных гадзіннікаў, вінілавымі пласцінкамі, значкамі савецкага часу, калекцыяй фотаадкрытак «Акцёры савецкага і замежнага кіно».